Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран павялічвае вытворчасьць урану


Кіраўнік іранскага ядзернага ведамства Ферэйдун Абасі Давані заявіў, што Іран павялічыць выпуск узбагачанага ўрану ў тры разы. Паводле яго словаў, 20 працэнтаў агульнага аб’ёму узбагачанага ўрану будзе вырабляцца ў новым комплексе Фардо, на паўднёвым захадзе ад Тэгерану. Перанос часткі вытворчасьці, як запэўніў іранскі прадстаўнік, будзе праводзіцца пад кантролем МАГАТЭ.

У 2009 годзе паведамленьне пра будаўніцтва заводу Фардо выклікала ўвядзеньне санкцый супраць краіны. Міжнародная супольнасьць мае падазрэньні, што Тэгеран пад прыкрыцьцём мірнага атаму распрацоўвае ядзерную зброю. Рэагуючы на сёньняшяняе паведамленьне, Францыя назвала яго правакацыяй.
XS
SM
MD
LG