Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцаў пужаюць супрацоўнікамі "Белсату"


На прадпрыемствах Гродна распаўсюджаны сьпіс асобаў, дачыненьні зь якімі могуць быць "небясьпечнымі" для грамадзянаў. Усе фігуранты сьпісу падазраюцца ў супрацоўніцтве з тэлеканалам "Белсат".

БАЖ мае копію гэтага дакумэнту.

"Вышэйзгаданыя асобы ажыцьцяўляюць падрыхтоўку тэндэнцыйных, ня згодных з рэчаіснасьцю рэпартажаў пра сацыяльна-эканамічную, грамадзка-палітычную абстаноўку ў Гарадзенскай вобласьці… Сваю прыналежнасьць да замежнай медыя-структуры хаваюць. Як правіла, пры арганізацыі інтэрвію жыхароў рэгіёну прадстаўляюцца ад імя "беларускага тэлебачаньня"… Сваімі дзеяньнямі… спрыяюць фармаваньню за мяжой дэструктыўнага інфармацыйнага асяродку шляхам распаўсюду скажоных зьвестак, якія дыскрэдытуюць органы ўлады Рэспублікі Беларусь, пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, ваеннае альбо міжнароднае становішча Беларусі, прававое становішча беларускіх грамадзян, што можа пацягнуць за сабой наступствы, прадугледжаныя арт. 369-1 "Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь" Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў абвестцы.

З дакумэнту не вынікае, хто яго аўтар, а таксама якое пакараньне прадугледжана за кантакты з журналістамі.

"Але пагрозьлівы тон паперы не прадвяшчае для іх нічога добрага, а вонкава яна нагадвае абвестку "Іх вышуквае міліцыя", — адзначае служба маніторынгу БАЖ.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG