Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане замянілі помнік Мубараку


Так выглядаў помнік Мубараку ў Хырдалане.

Так выглядаў помнік Мубараку ў Хырдалане.

У азэрбайджанскім горадзе Хырдалан, што непадалёк ад Баку, была дэмантаваная скульптура былога прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака. У скульптурнай кампазыцыі Мубарак сядзеў у крэсьле на фоне эгіпецкіх пірамід. Цяпер замест яго ўсталяваная фігура старажытнага эгіпцяніна. Парк, дзе разьмяшчаеццца кампазыцыя – Азэрбайджанска-эгіпецкай дружбы захаваў сваю назву. Мясцовая апазыцыя пачала патрабаваць дэмантажу помніка ў часе масавых пратэстаў у Эгіпце супраць улады Мубарака. Помнік прастаяў з 2007 году.
XS
SM
MD
LG