Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туніс адкладае выбары


Першыя свабодныя выбары пасьля зьвяржэньня ранейшага кіраўніка пройдуць у Тунісе не ў ліпені, як плянавалася, а ў кастрычніку. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністра краіны Бэджы Каід Сэбсі. Цэнтральная выбарчая камісія прапанавала перанесьці дату выбараў, каб даць магчымасьць падрыхтавацца палітычным партыям. На выбарах 23 кастрычніка павінна быць абраная Устаноўчая асамблея, якая распрацуе новую канстытуцыю краіны і вызначыцца зь яе далейшым дзяржаўным ладам.

Прэзыдэнт Зін Бен Алі, які кіраваў краінай 23 гады, быў вымушаны зьехаць за мяжу ў выніку масавых пратэстаў.
XS
SM
MD
LG