Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь стане вольнай толькі без Лукашэнкі


Дэвід Крамэр
Дэвід Крамэр
Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар няўрадавай арганізацыі Freedom House Дэвід Крамэр, на думку якога ніякія іншыя меры ўзьдзеяньня не прынясуць вынікаў.

«Самы лепшы спосаб выправіць сытуацыю -- калі Аляксандар Лукашэнка пазбавіцца ўлады. А пакуль яна ў яго ёсьць, ніякія працяглыя зьмены немагчымыя», -- сказаў Крамэр літоўскаму парталу DELFI.

«Ён -- дыктатар, адказны за вельмі сур'ёзныя парушэньні правоў чалавека, ёсьць падазрэньне аб яго дачыненьні да выбуху ў Менску, акрамя гэтага, ён стварае пагрозу для саміх беларусаў, а можа, нават для іншых», -- падкрэсьліў Крамэр.

«Я лічу, што ён нясе адказнасьць і за тое, што яго краіна пацярпела эканамічны крах. Эканоміка Беларусі -- у жудасным становішчы, інфляцыя расьце, кошт валюты падае, запасы замежнай валюты скончыліся. За ўсё гэта нясе адказнасьць менавіта Лукашэнка, таму я думаю, што пакуль улада ў яго руках, Беларусь будзе пакутаваць. І гэта створыць праблемы для яе суседзяў, такіх, як Літва», -- сказаў выканаўчы дырэктар Freedom House.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG