Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэрбія набліжаецца да ЭЗ


Барыс Тадзіч і Герман Ван Рампэй у Брусэлі.

Барыс Тадзіч і Герман Ван Рампэй у Брусэлі.

У Сэрбіі ёсьць шанц у бліжэйшы час ня толькі атрымаць статус кандыдата ў ўступленьне ў Эўразьвяз, але і вызначыць дату пачатку перамоваў. Пра гэта паведаміў журналістам сэрбскі прэзыдэнт Барыс Тадзіч па выніках свайго візыту ў Брусэль. Тадзіч сказаў, што ў Сэрбіі ёсьць усе шанцы, аднак падрабязнасьці стануць вядомыя пасьля пачатку перамоваў з Эўразьвязам.
Раней галоўнай перашкодай на шляху Сэрбіі ў ЭЗ быў Ратка Младзіч, якога абвінавачваюць у генацыдзе. 16 гадоў Младзіч хаваўся ад правасудзьдзя. Пасьля перадачы Младзіча Гааскаму трыбуналу Бялграду паабяцалі максымальнае садзеяньне.
XS
SM
MD
LG