Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая інфэкцыя ідзе на спад


E.coli вывучаецца ў лябараторыі.
E.coli вывучаецца ў лябараторыі.
Нямецкі міністар аховы здароўя Даніэль Бар сёньня заявіў, што пік заражэньняў бактэрыяй E.coli, паводле яго спадзяваньняў, мінуў. Выступаючы па нямецкім тэлебачаньні, міністар сказаў, што новыя выпадкі захворваньня рэгіструюцца кожны дзень, аднак іх лік зьмяншаецца. Да гэтага інфэкцыя спрычынілася да сьмерці 24 чалавек, усе зь іх, акрамя аднаго, былі зь Нямеччыны. Нямецкія спэцыялісты працягваюць намаганьні, каб знайсьці крыніцу інфэкцыі. Ранейшыя падазрэньні, што гэта маглі быць агуркі ці парасткі соі, не пацьвердзіліся. Вытворцы сельгаспрадукцыі па ўсёй Эўропе тым часам нясуць значныя страты з-за зьніжэньня попыту на зелянінну.
XS
SM
MD
LG