Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі прэм’ер выступіў у Вене


Украіна прадпрымае актыўныя намаганні, каб дывэрсіфікаваць пастаўкі нафты i газу ў краіну, заявіў прэм'ер-міністр Мікалай Азараў. Выступаючы на пасяджэньні Венскага эканамічнага форуму, Азараў адзначыў: "Праблема дывэрсіфікацыі паставак энерганосьбітаў для нас надзвычай важная. Сёньня мы на 100% залежым ад паставак з Расеі. Мы сутыкаемся з тым, што цэны, выстаўленыя нам на энерганосьбіты, не зьяўляюцца для нас аптымальнымі”.

Па словах Азарава, Украіна пачынае ў гэтым годзе праект "LNG-тэрмінал", а таксама праводзіць перамовы ў гэтым пытаньні з Азэрбайджанам i краінамі Цэнтральнай Азіі.
XS
SM
MD
LG