Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Паміж водгукаў на перадачу «Чаму беларусы не пратэстуюць?» мы атрымалі камэнтар за подпісам Simpson. Аўтар пералічвае фактары, што замінаюць пратэставым настроям. Запрашаем усіх наведнікаў сайту да ДЫСКУСІІ НА СВАБОДЗЕ.

Simpson піша:

Фактараў, чаму мы адкрыта не пратэстуем, вельмі многа:
1) У нашай культуры гэта не прынята. Канфармізм – наша ўсё.
2) Мы яшчэ поўнасьцю не разумеем, што з намі здарылася.
3) Адносіны да ўлады ў нас адрозьніваюцца ад заходніх. Для нас ўлада – рэч сакральная.
4) Адсутнасьць палітычных лідэраў. Калі палітыкі не займаюцца палітыкай, калі яны ня могуць зрабіць элемэнтарных рэчаў – пляну дзеяньняў, каманднай гульні, барацьбы за ідэю, то навошта мне рызыкаваць асабістай свабодай? Проста і тупа садзіцца? Я ўжо пра апазыцыю і гаварыць не хачу.
5) Слабая нацыянальная сьвядомасьць – заніжаная самаацэнка.
6) У нас сваякі замяняюць сац. падтрымку – цябе заўсёды накормяць і напояць.
7) Улада дазваляе нам красьці. Паспрабуйце гэта рабіць у краіне пратэстанцкай культуры.
8) У нас ёсьць даступны антыдэпрэсант – алькаголь, ужываньне якога не асуджаецца.
9) У нас дрэнная адукацыя.
10) У нас слабая салідарнасьць.
11) Не сэзон для пратэстаў. Рэпрэсіўная машына настолькі моцная, што мы дзесяць разоў падумаем, перш чым выступім супраць улады адкрыта.
12) Калі ўлада ня справіцца з пратэстамі, Расея ёй дапаможа.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG