Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея зацікаўленая адмовіцца ад транзыту газу.


Ўладзімір Пуцін

Ўладзімір Пуцін

Пра гэта заявіў кіраўнік ураду Расеі Ўладзімір Пуцін на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве, падсумоўваючы вынікі пасяджэньня камітэту ў пытаньнях эканамічнага супрацоўніцтва ўкраінска-расейскай міждзяржаўнай камісіі.

Сярод іншага, Пуцін нагадаў, што завершанае будаўніцтва першай лініі газаправоду "Паўночны паток", а налета будзе ўведзеная ў эксплюатацыю другая лінія, што дазволіць экспартаваць 54 мільярды кубічных мэтраў паліва штогод без выдаткаў на транзытныя плацяжы.

"Потым зробім Паўдзённы паток", і нікому таксама ня будзем плаціць. Мы зацікаўленыя, каб адыйсьці ад транзытных краінаў наагул", - сказаў расейскі прэм'ер.

Ён зазначыў, што цяпер вядуцца перамовы аб пастаўках газу ў Кітай – таксама без пасярэднікаў.
XS
SM
MD
LG