Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк прагназуе эканамічны рост, але павальнейшы


У агучаным сёньня прагнозе глябальных эканамічных пэрспэктываў на бліжэйшыя гады Сусьветны банк сьцьвярджае, што эканоміка сьвету ўжо апрытомнела пасьля фінансавага крызісу і паволі будзе набіраць новага размаху.

Паводле экспэртаў Сусьветнага банку, сёлета валавы ўнутраны прадукт сусьветнай эканомікі мае шанцы пабольшыцца на 3,2%, а ў 2012 годзе ўзрасьце на 3,6%.

Аднак жа наступствы фінансавага крызісу 2006-2009 гг. будуць адчувальныя ў тэмпах росту нацыянальных эканомік; гэтыя тэмпы, як мяркуе Сусьветны банк, сёлета будуць наогул ніжэйшыя, чым летась.

Згодна з прагнозам Сусьветнага банку, у гэтак званых краінах разьвіцьця (developing countries), тэмпы росту эканомікі панізяцца з 7,3% у 2010 да прыблізна 6,3% на працягу трох бліжэйшых гадоў. А ў высока разьвітых краінах гэтыя тэмпы зьменшацца з 2,7% у 2010 да 2,2% у 2011, каб потым узьняцца да 2,7% і 2,6% у 2012 і 2013 адпаведна.

Паводле прагнозу Сусьветнага банку, эканоміка Беларусі на працягу трох бліжэйшых гадоў будзе ўзрастаць наступным чынам: 2011 – 2.5%; 2012 – 3%; 2013 – 4%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG