Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне просяць Салеха не вяртацца


Тысячы дэманстрантаў сёньня выйшлі на вуліцы емэнскай сталіцы Саны патрабаваць, каб прэзыдэнт Алі Абдала Салех не вяртаўся ў краіну. Дэманстранты заклікалі мільён людзей выйсці на плошчу, каб пераканаць Салеха застацца ў Савудаўскай Арабіі, куды ён ад’ехаў лячыцца. Паводле некаторых крыніцаў, стан Салеха больш цяжкі, чым раней меркавалася. У выніку абстрэлу яго рэзыдэнцыі ў пятніцу Салех атрымаў апёкі на 40 працэнтах цела, мае ўнутрычэрапное крывацячэньне. Учора яму ўрачы дасталі з грудзей асколак.
XS
SM
MD
LG