Лінкі ўнівэрсальнага доступу



Саша заўсёды быў маёй адзінай надзеяй і апорай. Дапамагаў па гаспадарцы, імкнуўся добра зарабляць, бо я ўжо на пэнсіі. А яшчэ калі ён быў падлеткам і ўступіў у моладзевую арганізацыю "Зубар", трапіў пад увагу міліцыі, мне не працягнулі кантракт на працы. Саша вымушаны быў перайсьці вучыцца ў вечаровую школу і пайшоў на курсы маляроў. Праўда, па спэцыяльнасьці не працаваў.

У дзень выбараў прагаласаваў за Міколу Статкевіча. У сваім ЖЖ пісаў: "Сьмелы ён мужык, сапраўды прынцыповы і прыстойны, гэта даказаў на справе шмат разоў. Выклікае ў мяне найбольшую павагу, хаця яму пасьля зьмены ўлады больш падыйшла б пасада міністра абароны, чым прэзыдэнта"

Уладкаваўся на рамонтна-мэханічны завод. Ён добра разьбіраўся ў кампутарах, у тэхніцы. А там быў складаны станок з праграмным кіраваньнем, дык Сашу аднаго зачынялі ў цэху і ён працаваў на ім у трэцюю зьмену. Плацілі там зусім мала, а праца для юнака вельмі цяжкая. Перайшоў на "Гідраўзмацняльнік". Апошнія два з паловай гады працаваў на БАТЭ, у студзені павінен быў здаць на вышэйшы разрад, але не пасьпеў.

Захапляецца гісторыяй, прычым пачаў ёю цікавіцца якраз тады, калі ўступіў у "Зубар". Любіць глядзець добрае інтэлектуальнае кіно, гістарычныя стужкі, стужкі пра Другую ўсясьветную вайну — літаральна перад пасадкай глядзеў "Апошнюю падводную лодку".

Саша вельмі любіць клясычную музыку, калі сядзіць за кампутарам, заўсёды слухае Бэтховэна — Месячную санату, "Апасіянату". Часам клясыку слухае ў сучаснай апрацоўцы. А вось папсу цярпець ня можа.

У дзень выбараў прагаласаваў за Міколу Статкевіча. У сваім ЖЖ пісаў: "Сьмелы ён мужык, сапраўды прынцыповы і прыстойны, гэта даказаў на справе шмат разоў. Выклікае ў мяне найбольшую павагу, хаця яму пасьля зьмены ўлады больш падыйшла б пасада міністра абароны, чым прэзыдэнта".

Пасьля абеду паехаў у Менск, вярнуўся позна ўначы.

Пасьля фільму "Жалезам па шкле" тэлевізар не гляджу зусім, хлусьня і фальсыфікацыі мяне раздражняюць

6 студзеня да нас у хату літаральна ўламіўся цэлы натоўп людзей у чорным зь менскага КДБ, дзьверы выламалі, заламілі рукі, надзелі на Сашу кайданкі. Больш за 3 гадзіны дапытвалі, пагражалі, зладзілі ператрус. Перарылі літаральна ўсё. Потым Сашу забралі ў "амэрыканку".

Пасьля фільму "Жалезам па шкле" тэлевізар не гляджу зусім, хлусьня і фальсыфікацыі мяне раздражняюць. Сашавы сябры навучылі мяне ў мае 63 гады карыстацца інтэрнэтам. Пра навіны даведваюся з сайтаў "Беларускі партызан", "Хартыя-97", Радыё Свабода, "Барысаў электронны".

Я вельмі хварэла пасьля Сашавай пасадкі, зусім сіл няма на гаспадарку: двор не прыбраны, гарод травою зарос. Адну толькі градку і засеяла. Днямі прыйшлі незнаёмыя хлопцы, спыталіся: можа, чым дапамагчы трэба? Кажу, калі хочаце дапамагчы — прыбярыце двор, у гародзе, можа, што зробіце". Хлопцы прывялі ў парадак двор, ускапалі гарод, скасілі траву. Я нават ня ведаю, хто гэтыя хлопцы, дома ў нас раней я іх ня бачыла. Можа, Сашавы знаёмыя, а можа, і не. Абяцалі зноў прыйсьці дапамагчы.

Галіна Малчанава, маці Аляксандра Малчанава




Аляксандар Малчанаў нарадзіўся 22 чэрвеня 1988 году ў Барысаве. Вучыўся ў барысаўскай школе № 22. У першай палове 2000-х гадоў быў "зуброўцам". Працаваў на Барысаўскім рамонтна-мэханічным заводзе, "Гідраўзмацняльніку", БАТЭ. Вучыўся ў Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце.

Быў затрыманы 6 студзеня ў сябе дома ў Барысаве. 2 сакавіка асуджаны Фрунзенскім судом Менску на 3 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбывае пакараньне ў Магілёве.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG