Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка Кадафі падае ў суд на НАТО


Дачка Кадафі Аіша
Дачка Кадафі Аіша
Дачка Муамара Кадафі Айша сёньня падала ў суд зыск супраць НАТО, абвінаваціўшы альянс у ваенных злачынствах у Лібіі. Пра гэта паведаміў яе французкі адвакат Люк Брасале. Паводле адваката, ваенным злачынствам зьяўляецца бамбардаваньне самалётамі альянса жылой рэзыдэнцыі Кадафі ў Трыпалі 30 красавіка. Тады, як сьцвярджаюць лібійскі ўлады, загінуў малодшы сын Кадафі, а таксама трое яго ўнукаў. Для разгляду зыску быў выбраны бэльгійскі суд, бо менавіта ў бэльгійскай сталіцы знаходзіцца штаб-кватэра НАТО.

Тым часам палкоўнік Муамар Кадафі сёньня паабяцаў весьці змаганьне да апошняга. У сваёй прамове, якая перадавалася па дзяржаўным тэлебачаньні, Кадафі заявіў, што ніколі не пакіне Трыпалі, застанецца тут жывым ці мёртвым і будзе супрацьстаяць сваім ворагам да канца. Лібійскі кіраўнік таксама заклікаў сваіх прыхільнікаў сабрацца на плошчы ля яго рэзыдэнцыі. Гэты квартал лібійскай сталіцы сёньня інтэнсыўна абстрэльвалі з паветра сілы НАТО. Мясцовыя жыхары сьведчаць, што ўдары былі найбольш разбуральнымі ад пачатку натаўскай апэрацыі ў сакавіку.
XS
SM
MD
LG