Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кішынёўскі выбух зьвязваюць з выбарамі


Сёньня непадалёк ад прэзыдэнцкага палаца і парлямэнту Малдовы выбухнуў аўтамабіль “Лада”. У выніку выбуху быў цяжка паранены старшыня федэрацыі тэнісу краіны Ігар Цуркан. Ён памёр у бальніцы пасьля дзьвюх гадзінаў апэрацыі. Апошнім часам Цуркан узначальваў перадвыбарчы штаб аднаго з кандыдатаў на пасаду мэра Кішынёва Міхая Годзі, а таксама актыўна займаўся бізнэсам. Годзі заявіў, што гэта было заказное забойства і запатрабаваў пасьля гэтага асабістай аховы.
XS
SM
MD
LG