Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель віталі ў Белым доме


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель сёньня была прынятая на найвышэйшым дзяржаўным узроўні ў Вашынгтоне. Яе афіцыйны візыт пачаўся ў Белым доме, дзе яе сустракаў прэзыдэнт ЗША Барак Абама з жонкай і члены амэрыканскага ўраду. У гонар Мэркель прагучаў салют з 19 залпаў. Абама падчас прыёму назваў Мэркель адным са сваіх найбліжэйшых сусьветных партнэраў. Мэркель са свайго боку адзначыла:
"Выступаючы ў Бэрліне ў 2008м годзе перад больш як дзьвюмастамі тысяч чалавек вы сказалі, што Амэрыка ня мае лепшага партнэра ў Эўропе. Цяпер маюя чарга заявіць, што Эўропа і Нямеччына ня маюць лепшага партнэра , чым Амэрыка."
Чакаецца, што пазьней сёньня Мэркель атрымае з рук прэзыдэнта Абамы найвышэйшую амэрыканскую ўзнагароду для цывільных асобаў – мэдаль Свабоды. Тэмамі перамоваў Абамы і Мэркель, як абвешчана, будуць пытаньні эканомікі і бясьпекі.
XS
SM
MD
LG