Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея да канца 2011 году маюць намер падрыхтаваць праекты дакумэнтаў для стварэньня аўтахолдынгу на базе “МАЗу” і “КамАЗу”, паведаміў першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка.

“Ёсьць пэўны графік, асноўнымі выканаўцамі з расейскага боку выступаюць “Растэхналёгіі" і КамАЗ, зь беларускага – Мінпрам і МАЗ. Гэты графік
Уладзімер Сямашка

прадугледжвае, што да канца году мы павінны выйсьці на праекты дакумэнтаў, дзе знойдуць адбітак умовы існаваньня холдынгу, каб датрымліваліся інтарэсы і расейскага, і беларускага боку”, – цытуе Ўладзімера Сямашку агенцтва “Інтэрфакс”.

Сямашка патлумачыў, што стварэньне аўтахолдынгу прадугледжвае перадачу ў кіраваньне “Расбелаўта” часткі акцыяў “КамАЗу” і “МАЗу”, а таксама іншых заводаў, завязаных на гэтых прадпрыемствах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG