Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што засталося ў рабочых Менскага трактарнага заводу ад абяцанага ўладамі заробку ў 500 даляраў? Як яны ацэньваюць цяперашнюю эканамічную сытуацыю? Ці дамагаюцца падвышэньня заробкаў? Гэтыя пытаньні карэспандэнтка «Свабоды» Іна Студзінская высьвятляла ля прахадной МТЗ.

Карэспандэнтка: «Ці хапае вам заробку?».

Спадар: «Упрыгаладзь хаджу, упрыгаладзь! Пяць гадоў таму атрымліваў такую ж самую зарплату, што і сёньня. А ў 20 разоў усё падаражэла. Ну дык як можа хапіць? Калі ня ўкрадзеш — не пражывеш. Нядаўна сказаў Лукашэнка дырэктару: „Трактарнаму заводу няма куды дзяваць грошы“. А заробак не павышаецца».

Карэспандэнтка: «Спрабавалі неяк змагацца за падвышэньне заробку?».

Спадар: «Бяз сэнсу. Прафсаюз абсалютна не працуе. Прафсаюз скача пад дудачку дырэктара. Прыбаўленьня заробку абсалютна няма. Наадварот, уразаюць».

Карэспандэнтка: «Прэзыдэнт паабяцаў заробак у 500 даляраў. Ці атрымліваюць рабочыя па 500 даляраў?». (Дружны рогат.)

Карэспандэнтка: «Чаго сьмеяцеся?».

Спадар: «Даляр — 5 тысяч. А заробак — 900 тысяч. Дык колькі гэта выходзіць? Нават 200 не выходзіць, а вы кажаце…».

Хлопец: «500 даляраў — за тры месяцы».

Мужчына: «У дырэктара нашага заробак — 3 тысячы даляраў. А бяруць сярэдні заробак прыбіральшчыцы і дырэктара».

Карэспандэнтка: «У 2015 годзе Лукашэнка абяцаў 1000 даляраў. Верыце?».

Мужчына: «Не, ня веру».
На сёньняшні дзень ёсьць 200 даляраў, а ў 2015 годзе можа быць 100 даляраў , а то і 60. Усё да гэтага ідзе.

Спадар: «Ніколі гэтага ня будзе. Дай Бог, каб ня зьменшылася. На сёньняшні дзень ёсьць 200 даляраў, а ў 2015 годзе можа быць 100 даляраў , а то і 60. Усё да гэтага ідзе».

Карэспандэнтка: «А вам хапае заробку?». (Сьмех.)

Карэспандэнтка: «Семачкі грызяце. Замест абеду?».

Мужчына: «Так, так. Сур’ёзна».

Карэспандэнтка: «А спрабавалі пратэставаць, змагацца за падвышэньне заробкаў?».

Мужчына: «З жонкай спрачаюся. А з кім яшчэ паспрачаесься?».

Карэспандэнтка: «Дзяўчаты, а ў вас ёсьць 500 даляраў заробак?».

Дзяўчына: «У мяне муж і болей зарабляе. Ён таксовец».

Карэспандэнтка: «Дарэчы, ведаеце, што ад сёньняшняга дня цэны на бэнзін падняліся? 5100 літар бэнзіну каштуе?».

Жанчына: «Ну, а што зробіш? Пешшу, на „адзінаццатым нумары“ будзем хадзіць».

Карэспандэнтка: «Але ж, гляджу, машын шмат каля прахадной заводу».

Жанчына: «Народ ня бедны. Паглядзіце, якія машыны стаяць дарагія… Беларусы — такія талерантныя людзі, цяжка падняць іх на паўстаньне, на рэвалюцыю».

Карэспандэнтка: «Ці ёсьць у вас заробак у абяцаныя 500 даляраў?».

Хлопец: «Я вам не скажу, таму што я — малады спэцыяліст, а малады спэцыяліст не падпадае пад заробак у 500 даляраў. Я яшчэ недастаткова вопытны, каб зарабляць такія грошы».

Спадарыня: «Я працую на заводзе 15 гадоў. Некалі зарабіла нават на старэнькую машынку. Але зараз я не магу дазволіць сабе на ёй езьдзіць, яна будзе гніць каля дома. Бэнзін каштуе такія грошы! А заробку хапае, каб заплаціць за кватэру, ды на хлеб і ваду. Я ня ведаю, як выжываць. На сумленна заробленыя грошы не пражывеш. Як дзяцей гадаваць, калі адукацыя платная? Народ маўчыць, маўчыць, але ж некалі ён расправіць свае крылы. Я спадзяюся…».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG