Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: 25 ахвяраў E.Coli


Колькасьць памерлых у выніку заражэньня бактэрыяй E.Coli вырасла да 25, колькасьць захварэлых ужо большая за тысячу. Эўракамісія зьбіраецца заклікаць краіны ЭЗ выдаткаваць150 мільёнаў эўра на дапамогу вытворцам, якія пацярпелі ў выніку падзеньня попыту на гародніну, выкліканага паведамленьнямі пра захворваньне.

Сёньня ў Люксэмбургу адбываецца надзвычайная нарада міністраў сельскай гаспадаркі краінаў ЭЗ, на якой абмяркоўваецца праблема заразнага захворваньня.

Улады Нямеччыны, дзе ўспыхнула хвароба, заявілі ўчора, што крыніца бактэрыі пакуль невядомая. Раней называліся агуркі і парасткі бабовых.
XS
SM
MD
LG