Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абарона Класкоўскага абскардзіла прысуд

  • БелаПАН

Аляксандар Класкоўскі

Аляксандар Класкоўскі

Абарона Аляксандра Класкоўскага, аднаго зь фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году, абскардзіла прысуд, вынесены яму судом Ленінскага раёну. Пра паведаміла сястра Класкоўскага Вольга.

Прысуд абскардзіў і сам Аляксандар Класкоўскі. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА № 1 ГУУС Менгарвыканкаму ў камэры для былых супрацоўнікаў міліцыі.

Былы афіцэр міліцыі абвінавачваецца паводле чч. 1 і 2 арт. 293 (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 382 (самавольнае прысваеньне званьня ці ўлады службовай асобы) Крымінальнага кодэксу.

26 траўня ён быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
XS
SM
MD
LG