Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: паўстанцы кантралююць Таіз


У Емэне паўстанцы ўсталявалі кантроль над другім паводле велічыні горадам краіны Таізам. Пра гэта паведаміў агенцтву France-Presse лідэр аднаго з уплывовых мясцовых плямёнаў Хамуд Саід аль-Міхлафі.

У горадзе Зінджыбар на поўдні Емэну мінулай начы ня меней як 15 чалавек загінулі ў часе сутыкненьняў паміж урадавымі войскамі і групай узброеных людзей. Улады Емэну ўсклалі адказнасьць за гвалт на баевікоў "Аль-Кайды".
XS
SM
MD
LG