Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Авіяцыя НАТО сёньня зноў бамбавала сталіцу Лібіі Трыпалі. У горадзе адбыліся некалькі моцных выбухаў. Паведамляецца пра дым у раёне рэзыдэнцыі Муамара Кадафі. Агенцтва France Presse паведамляе са спасылкай на прадстаўніка лібійскага ўраду, што ёсьць пацярпелыя.

Афіцыйныя колы Лібіі заяўляюць, што ў панядзелак сілы НАТО нанесьлі авіяўдары па ўстановах лібійскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Камандаваньне НАТО абвергла заяву і падкрэсьліла, што паветраныя ўдары наносяцца толькі па вайсковых аб'ектах у Трыпалі.
XS
SM
MD
LG