Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ўрад увязвае продаж "Газпрому" другой паловы акцый "Белтрансгаза" зь пераходам на ўнутрырасейскія цэны на газ для Беларусі.

Пра гэта сёньня заявіў віцэ-прэм'ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка:

"Дзейны кантракт заканчваецца 31 сьнежня гэтага года. Цяпер мы абмяркоўваем праект кантракту на 2012-2014 гады, і ў гэтым кантракце закладзены прынцыпова новыя падыходы,-- адзначыў У. Сямашка.-- Гэтыя падыходы заснаваныя на тым пакеце пагадненьняў, якія мы падпісалі 9 сьнежня 2010 года, ствараючы Адзіную эканамічную
прастору".

Пры гэтым У. Сямашка адзначыў, што дамова аб продажы
50% акцый "Белтрансгаза", якія належаць Беларусі, "Газпрому"
знаходзіцца практычна ў поўнай гатоўнасьці, але рашэньне гэтага
пытаньня ўвязанае з падпісаньнем новага кантракту на пастаўку газу
ў Беларусь.

Пра тое, што дакумэнты аб куплі "Газпромам" другой паловы акцый "Белтрансгаза" "знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасьці", учора таксама паведаміў старшыня праўленьня "Газпрома" Аляксей Мілер. Ён адзначыў:

"Складанасьці ў тым, што беларускі бок увязвае падпісаньне гэтага кантракту з пастаўкамі газу Беларусі ад 1 студзеня 2012 году. Наша пазыцыя палягае ў тым, што гэта розныя дакумэнты, розныя пытаньні, і іх ня трэба блытаць".

У траўні 2007 году "Газпром" і Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь падпісалі дамову куплі-продажу 50% акцый "Белтрансгазу" за 2,5 мільярда даляраў роўнымі часткамі цягам чатырох гадоў. У 2010 годзе зьдзелка была завершана.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG