Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іранскія субмарыны ў Чырвоным моры


Іран накіраваў у Чырвонае мора некалькі падводных лодак. Пра гэта паведаміла іранскае інфармацыйнае агенцтва Fars. Паведамляецца са спасылкай на крыніцу ў Тэгеране, што падводныя лодкі суправаджаюць іранскія караблі, якія знаходзяцца ў рэгіёне зь місіяй для барацьбы зь піратамі ў Адэнскай затоцы. У Чырвонае мора караблі ўвайшлі некалькі дзён таму.

Інфармацыя пра колькасьць субмарынаў і іх абсталяваньні не ўдакладняецца.
XS
SM
MD
LG