Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэзэрвы Нацыянальнага банку Беларусі на 1 чэрвеня склалі $3 593 100 000, скараціўшыся з пачатку году на 28,6%.

Як паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Белстат, толькі за травень ЗВР скараціліся на 5,3%.

Рэзэрвы ў валюце за травень скараціліся на 8,3 працэнта і склалі $1,32 мільярда.

Аляксандар Лукашэнка неаднаразова падкрэсьліваў, што стратэгічная мэта НББ у гэтым годзе — павелічэньне ЗВР да 3-месячнага аб'ёму імпарту, гэта значыць да $9—10 млрд.
XS
SM
MD
LG