Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель атрымае мэдаль Свабоды


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўручыць сёньня канцлеру Нямеччыны Ангеле Мэркель найвышэйшую ўзнагароду Злучаных Штатаў для грамадзянскіх асобаў – Прэзыдэнцкі мэдаль Свабоды. У часе афіцыйнага прыёму ў Белым доме Мэркель будзе дадзены салют з 19 залпаў. Заплянаваныя таксама перамовы паміж лідэрамі дзьвюх дзяржаваў і ўрачысты банкет.

У Вашынгтоне падкрэсьліваюць, што нямецкі канцлер атрымлівае амэрыканскую ўзнагароду за вялікі ўнёсак у разьвіцьцё двухбаковых адносінаў.
XS
SM
MD
LG