Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адным з пытаньняў парадку дня сёньняшняга пасяджэньня Рады міністраў абароны АДКБ ў Менску будзе фармаваньне міратворчых сіл арганізацыі.

Міністры абмяркуюць практычныя захады па падрыхтоўцы міратворчых сіл АДКБ да "ўжываньня іх па прызначэньні".

У пасяджэньні Рады міністраў абароны АДКБ прымуць удзел кіраўнікі ваенных ведамстваў Армэніі, Беларусі, Казахстану, Кыргызстану, Расеі, Таджыкістану і Ўзбэкістану.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG