Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя супраць улады Сырыі


Алэн Жупэ
Алэн Жупэ
Францыя зьбіраецца ўнесьці ў Раду бясьпекі ААН праект рэзалюцыі з рэзкім асуджэньнем уладаў Сырыі за іх дзеяньні супраць апазыцыі. Напярэдадні францускі міністар замежных справаў Алэн Жупэ заявіў, што прэзыдэнт Сырыі "згубіў легітымнасьць", бо ягоныя рэпрэсіі супраць палітычных апанэнтаў прывялі да гібелі сотняў людзей.

Жупэ, аднак, прызнаў, што рэзалюцыю можа заблякаваць Расея. У траўні Масква ўжо запабегла аналягічнай спробе краінаў Захаду.
XS
SM
MD
LG