Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь для ЭЗ – не прыярытэт?


Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі
Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі
Супрацоўніцтва Брусэлю зь Менскам у рамках праграмы Ўсходняе Партнэрства не працуе. З такой заявай выступіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў інтэрвію Радыё Свабода з нагоды старшынства Польшчы ў Эўразьвязе, якое стартуе 1 ліпеня.

"Усходняе Партнэрства мае на мэце рэалізацыю практычных захадаў для збліжэньня краінаў з Эўразьвязам. Калі, як у выпадку зь Беларусьсю, краіны не жадаюць збліжацца з ЭЗ, то праграма, зразумела, не працуе", – сказаў кіраўнік польскага МЗС.

Ён, аднак, адзначыў магчымасьць супрацоўніцтва ў пытаньні спрашчэньня візавага рэжыму.

Сярод прыярытэтаў Эўразьвязу ў часе польскага старшынства Сікорскі згадаў эканамічнае аздараўленьне і ўмацаваньне вайсковага патэнцыялу Эўропы, падтрымку дэмакратыі на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, збліжэньне з Малдовай, Украінай і Расеяй.

Беларускага пытаньня ў гэтым сьпісе згадана не было.
XS
SM
MD
LG