Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі газ для Эўропы – за $500


Аляксей Мілер
Аляксей Мілер
Цана газу па доўгатэрміновых эўрапейскіх кантрактах "Газпрому" ў чацьвёртым квартале 2011 году можа скласьці каля $500 за тысячу кубічных мэтраў.

Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік управы расейскага газавага канцэрну Аляксей Мілер, паведамляе агенцтва "Інтэрфакс".

Найбліжэйшым часам "Газпром" зьбіраецца падпісаць пагадненьне аб пастаўках газу ў Беларусь на наступныя тры гады. Паводле праекту дакумэнту, разасланага акцыянэрам "Газпрому", максымальны кошт расейскага паліва для Беларусі будзе ўсталяваны на ўзроўні $250 за тысячу кубічных мэтраў.
XS
SM
MD
LG