Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вануату ўсё ж прызнала Абхазію?


Вануату – абрад абразаньня

Вануату – абрад абразаньня

Расейскае выданьне "Камэрсант" абнародавала дамову паміж Абхазіяй і Вануату аб усталяваньні дыпляматычных дачыненьняў. На запыт рэдакцыі дакумэнт быў высланы факсам з Сухуму.

На мінулым тыдні прадстаўнікі абхаскага ўраду паведамілі аб тым, што Вануату стала пятай краінай, якая прызнала самаабвешчаную рэспубліку. Амбасадар Вануату пры ААН, аднак, пазьней зьняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

Раней незалежнасьць дзьвюх сэпаратысцкіх правінцыяў Грузіі прызналі Расея, Вэнэсуэла, Нікарагуа і Науру.
XS
SM
MD
LG