Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ абмяркоўвае E.coli


Румынія – прэвэнтыўнае зьнішчэньне запасаў гуркоў

Румынія – прэвэнтыўнае зьнішчэньне запасаў гуркоў

У Люксэмбурзе сёньня пройдзе надзвычайнае пасяджэньне міністраў сельскай гаспадаркі краінаў Эўразьвязу – ў сувязі з успышкай кішачнага захворваньня, выкліканага бактэрыяй E.coli.

Будзе абмяркоўвацца, у прыватнасьці, магчымасьць аказаньня дапамогі вытворцам, якія пацярпелі ў выніку падзеньня попыту на гародніну – ў сувязі з паведамленьнямі аб інфэкцыі.

Улады Нямеччыны, дзе здарылася ўспышка хваробы, заявілі ўчора, што крыніца бактэрыі дагэтуль невядомая. Раней верагоднай крыніцай называлі гуркі, пазьней – расткі бабовых.

Сярод болей як дзьвюх тысяч заражаных бактэрыяй E.coli памерлі 22 чалавекі, збольшага на поўначы Нямеччыны.
XS
SM
MD
LG