Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сырыя: весткі пра гібель паліцыянтаў


Сырыйская дзяржаўная тэлевізія паведаміла, што ў баёх з узброенымі людзьмі на паўночным захадзе краіны ў панядзелак загінулі 120 супрацоўнікаў сілаў бясьпекі.

Паводле афіцыйных зьвестак, паліцыя працягвае баі з паўстанцамі, што блякавалі горад Джыср-аш-Шугур. Актывісты ў сваю чаргу паведамляюць, што ў мясцовым аддзяленьні сілаў бясьпекі здарыўся бунт – пасьля таго, як пакаралі сьмерцю паліцыянта, які адмовіўся страляць у дэманстрантаў.

Атрымаць незалежнае пацьверджаньне гэтай інфармацыі практычна немагчыма ў сувязі з тым, што дзейнасьць замежных мэдыяў у Сырыі моцна абмежаваная.
XS
SM
MD
LG