Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі Емэн пачаць рэформы


Салдаты на вуліцы Саны, 6 чэрвеня 2011 году
Салдаты на вуліцы Саны, 6 чэрвеня 2011 году
ЗША заклікалі ўрад Емэну перайсьці да дэмакратычных пераўтварэньняў, пакуль прэзыдэнт краіны Алі Абдула Салех знаходзіцца на лекаваньні ў Саудаўскай Арабіі. Прадстаўнік ураду ЗША Марк Тоўнэр заявіў, што момант для мірнага пераходу да дэмакратыі надышоў.

У пятніцу Салех быў паранены пры абстрэле яго рэзыдэнцыі паўстанцамі. У нядзелю яго праапэравалі ў сталіцы Саудаўскай Арабіі.

Сёньня актывісты емэнскай апазыцыі заявілі, што падтрымліваюць перадачу ўлады віцэ-прэзыдэнту краіны Абд-Рабу Мансуру Хадзі, на якога ў сувязі з ад’ездам Салеха з краіны былі ўскладзеныя абавязкі галавы дзяржавы.

Маштабныя акцыі пратэсту з патрабаваньнямі адстаўкі Салеха, які стаіць на чале дзяржавы больш як 30 гадоў, доўжацца ў Емэне ўжо некалькі месяцаў.
XS
SM
MD
LG