Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гурт «Мумій Троль» засьпяваў па-беларуску


Саліст "Мумій Троля" Ільля Лагуценка

Саліст "Мумій Троля" Ільля Лагуценка

Падчас выступу на фэсьце «Рок за Баброў» гурт «Мумій Троль» прасьпяваў хіт “Кантрабанды” на беларускай мове.

Пераклаў словы песьні на беларускую мову паэт Андрэй Хадановіч.



КАНТРАБАНДЫ


Нам бы ў Беларусь
Хоць бацька не даваў каманды
Закінуць трэба кантрабандай
Гарачых слоў даўгачаканы груз

Сто грамаў музыкі — на рэшту
Прыняць унутар — будзе нешта
Яскравых фарбаў расьпісаць
Такую шэрую і нудную зіму

Уууху, уууху
Такую шэрую і нудную зіму
Уууху, уууху
Такую...

Ты вазьмі зьмяшай
Венэру з Марсам і Юпітэр
Бэрлін, Варшава, Менск і Піцер
Кактэйль касьмічны п’юць няхай
Давай

Ніхто з дарогі не саб’ецца
І, можа, нават, не сап’ецца
І не забудзе вугалькамі закідаць
Такую шэрую і нудную зіму

Уууху, уууху
Такую шэрую і нудную зіму
Уууху, уууху
Такую...

Глыток — і мы перамаглі

Не зразумеюць — ім жа горай
Чакаем лета кожнай порай
І не пытай — калі

У Ледавітым да Чукоткі
Матляе ветразь нашай лодкі
Сем футаў радасьці яму
І добрым словам прыхапіць такую шчодрую зіму

Уууху, уууху
Такую шэрую, ды шчодрую зіму
Уууху, уууху
Такую шэрую, ды шчодрую зіму
Уууху, уууху
Такую...

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG