Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З нуля гадзін 7 чэрвеня падвышаюцца цэны на прадукцыю канцэрну «Белнафтахім». Адпаведны загад канцэрну ўвечары 6 чэрвеня атрымалі апэратары сетак АЗС.

  • Цана дызэльнага паліва падвышаецца на 30,8% і адзін літар будзе каштаваць 5100 рублёў;
  • на 28,6% даражэе бэнзін А80, ягоная цана складзе 4950 рублёў за літар,
  • на 29,1% павялічваецца цана бэнзыну А92, які будзе каштаваць 5100 рублёў за літар,
  • а бэнзын А95 падаражэе на 33,3% і стане 5800 рублёў за літар.

Гэта чацьвёртае падвышэньне цаны нафтапрадуктаў цягам гэтага году і другое за апошнія два тыдні: з 24 траўня розьнічныя цэны былі падвышаныя на 16-24%.

Павышэньне цэн прадугледжанае "Плянам дзеяньняў Ураду РБ па забесьпячэньню збалянсаванага разьвіцьця эканомікі ва ўмовах зьмены афіцыйнага курсу беларускага рубля", які быў зацьверджаны Пастановай № 662 ад 25 траўня і апублікаваны два дні таму".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG