Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Аналізы ўзораў парасткаў бабовых культур з фэрмы ў Нямеччыне не пацьвердзілі падазрэньняў, што гэтыя расьліны былі крыніцаю ўсплёску пашырэньня сьмяротна небясьпечнай кішачнай інфэкцыі E.coli.

Праведзеныя сёньня тэсты пробаў, узятых зь цяпліц з фэрмы ў Паўночнай Нямеччыне, далі адмоўныя вынікі – пра гэта паінфармавала Міністэрства сельскай гаспадаркі зямлі Ніжняя Саксонія.

За апошнія тры тыдні раней невядомы штам бактэрыі E.coli стаў прычынаю сьмерці 21 чалавека ў Нямеччыне і яшчэ адной жанчыны, якая памерла ў Швэцыі пасьля паездкі ў Нямеччыну. Больш за дзьве тысячы чалавек захварэлі.
XS
SM
MD
LG