Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча прадаць “Белтрансгаз” і за грошы, і за газ


Дакумэнты аб пакупцы "Газпромам " другой паловы "Белтрансгазу" "знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасьці ", – паведаміў журналістам старшыня праўленьня кампаніі Аляксей Мілер.

Пры гэтым ён заўважыў, што "складанасьці ў тым, што беларускі бок увязвае падпісаньне гэтага кантракту з пастаўкамі газу Беларусі з 1 студзеня 2012 году".

"Наша пазыцыя складаецца ў тым, што гэта розныя дакумэнты, розныя пытаньні, і іх ня трэба блытаць", – падкрэсьліў А. Мілер.
XS
SM
MD
LG