Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МАГАТЭ абмяркоўвае ядзерную праграму Сырыі


Міжнароднае агенцтва ў справах атамнай энэргіі (МАГАТЭ) у сваёй штаб-кватэры ў Вене праводзіць пасяджэньне рады дырэктараў, на якім абмяркоўваецца ядзерная праграма Сырыі. ЗША і некаторыя іншыя дзяржавы лічаць, што ў Сырыі вядуцца забароненыя дасьледаваньні і распрацоўкі.

У нядаўняй справаздачы МАГАТЭ адзначалася, што сырыйскі аб'ект, зруйнаваны ў 2007 годзе ізраільскімі авіяўдарамі, магчыма, быў ядзерным рэактарам, пра які сырыйскія ўлады павінны былі інфармаваць ААН.

У Вене МАГАТЭ таксама плянуе абмеркаваць іранскую ядзерную праграму.
XS
SM
MD
LG