Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік ААН заклікаў да стрыманасьці варагоўныя бакі на Блізкім Усходзе


Пан Гі Мун

Пан Гі Мун

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў бакі канфлікту на Блізкім Усходзе да стрыманасьці ў сувязі з учорашнімі сутыкненьнямі на сырыйска-ізраільскай мяжы на Галянскіх вышынях.

Пан Гі Мун асудзіў усякія дзеяньні, якія могуць справакаваць новыя хвалі гвалту.

Паводле сырыйскіх уладаў, 23 чалавекі загінулі пасьля таго, як ізраільскія вайскоўцы адкрылі агонь па прапалестынскіх дэманстрантах, што наблізіліся да ізраільскай мяжы.

Урад Ізраілю цьвердзіць, што нападнікі спрабавалі пачаць штурм загародаў, і ставіць пад сумнеў заявы Сырыі пра дваццаць трох загінулых.
XS
SM
MD
LG