Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпром" гатовы купіць другую палову "Белтрансгаза"


Дакумэнты аб куплі "Газпромам" другой паловы акцый "Белтрансгаза" "знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасьці".

Пра гэта паведаміў журналістам старшыня праўленьня "Газпрома" Аляксей Мілер.

Ён адзначыў: "Складанасьці ў тым, што беларускі бок увязвае падпісаньне гэтага кантракту з пастаўкамі газу Беларусі ад 1 студзеня 2012 году".

"Наша пазыцыя палягае ў тым, што гэта розныя дакумэнты, розныя пытаньні, і іх ня трэба блытаць".

У траўні 2007 года «Газпром» і Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь падпісалі дамову куплі-продажу 50% акцый «Белтрансгазу» за 2,5 мільярды даляраў роўнымі часткамі цягам чатырох гадоў. У 2010 годзе зьдзелка была завершана.
XS
SM
MD
LG