Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку ў выніку выбухаў і нападаў загінуў 21 чалавек


У Багдадзе і ў цэнтральным рэгіёне Іраку сёньня ў выніку выбухаў і нападаў загінуў 21 чалавек.

У Тыкрыце – родным горадзе зрынутага ірацкага дыктатара Садама Хусэйна – пры выбуху аўтамабіля загінулі 17 чалавек. Выбух адбыўся каля ўваходу ў былую рэзыдэнцыю Садама Хусэйна, дзе цяпер месьцяцца офісы службаў бясьпекі.

На паўночным захадзе Багдаду ў суніцкім раёне Адхамія загінулі тры чалавекі, калі сёньня раніцай узброеныя асобы распачалі страляніну з аўтамабіля па двух кантрольна-прапускных пунктах.

Ва ўсходнім раёне Багдаду пры выбуху загінуў адзін чалавек і дзесяць былі параненыя.
XS
SM
MD
LG