Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат і Вус абскардзілі прысуд


Дзьмітры Вус

Дзьмітры Вус

Адвакат экс-кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса Ўладзімер Сазанчук накіраваў касацыйную скаргу на рашэньне суду Ленінскага раёну Менску, якое прызнае Вуса вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў.

Ён накіраваў скаргу заказным лістом. Раней скаргу падаў і Дзьмітрый Вус, перадае Інтэрфакс.

Па словах абаронцы, сваю скаргу ён грунтуе на тым, што "масавых беспарадкаў у інтэрпрэтацыі артыкула 293 Крымінальнага кодэксу ў Менску не было". У той жа час, на яго думку, ёсьць падставы кваліфікаваць дзеяньні пэўных асобаў, якія ўдзельнічалі ў біцьці шкла ў Доме ўраду, па артыкулах "парушэньне грамадзкага парадку" і "наўмыснае зьнішчэньне маёмасьці".

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Вус за ўдзел у падзеях 19 сьнежня асуджаны на 5,5 года пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
XS
SM
MD
LG