Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканамічныя экспэрты камэнтуюць плян дзеяньняў па забесьпячэньні збалянсаванага разьвіцьця эканомікі ва ўмовах зьмяненьня афіцыйнага курсу беларускага рубля.

Міхал Залескі:

Міхал Залескі

"Гэта праграма, якая працягвае дзейнасьць шматлікіх нашых урадаў у накірунку савецкай традыцыі. Гэта праграма ўзмацненьня адміністрацыйных захадаў і ўяжджаньня ў рай на чужым карку. А менавіта: за кошт народу начальства крыху спрабуе паправіць свае справы.

Ніякага рэфармаваньня ў гэтай праграме няма. Тут, цалкам у савецкай традыцыі, прапануецца "узмацніць, пашырыць, умацаваць". Там ня йдзе гаворка ні пра рэструктурызацыю, ні пра прыватызацыю - ні пра што. Ідзе гаворка пра тое, што будуць павышаныя тарыфы, будуць перагледжаныя некаторыя пазыцыі - ня ў тым пляне, што яны будуць зьмены прынцыпова, а проста - "давай-давай", больш працаваць, менш зарабляць..."

Сяргей Жбанаў:

Сяргей Жбанаў

"Я ня бачу тут галоўнага. Крызіс жа наагул называецца валютным. А тут няма адказу на гэтае пытаньне - як яны зьбіраюцца вырашаць менавіта валютны крызіс, як зьбіраюцца стабілізаваць сытуацыю на валютным рынку. Хоць, зноў жа, вядомыя спосабы.

Складваецца ўражаньне, што яны зноў санкцыі не атрымалі на тое, каб усталяваць свабодны, рынкавы, ураўнаважаны курс. Бо альтэрнатывы гэтаму няма. Як няма альтэрнатывы і таму мэханізму прыняцьця рашэньняў, які склаўся ў нас у краіне.

Дык, санкцыі яны не атрымалі. Таму ўсе тыя захады, якія тут згадваюцца - я б іх нават касмэтыкай не назваў. Гэта як плястыры, якія падводнікі ставяць там, дзе працякае.

Нумар адзін - гэта, зразумела, пераразьлік нейкіх там пэнсіяў інвалідам, дзецям, і падобнае. Але ж мы разумеем - што гэта за пераразьлік, 13-14%, калі гаворка ідзе пра тое - нават адкрыта з экрана тэлевізара гаворыцца - што цэны вырасьлі ў тры разы... Я б гэта ніяк ня мог назваць нават кампэнсацыяй. Хутчэй за ўсё гэта проста жаданьне выпусьціць пару з тых, хто азнаёміцца з тэкстам гэтага дакумэнта – хай парадуюцца, як гаворыцца..."

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG