Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Здароўе прэзыдэнта Емэну паляпшаецца


Алі Абдала Салех

Алі Абдала Салех

Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех адчувае сябе лепей пасьля ўчорашняй апэрацыі, пры якой яму выдалілі аскепак з грудной клеткі. Пра гэта паведамілі афіцыйныя колы Емэну.

Сёньня ў сталіцы краіны Сане чакаецца падпісаньне перамір'я паміж сіламі, якія захавалі ляяльнасьць Салеху, і лідэрамі ўплывовага племені Хашыд, якое перайшло на бок апазыцыі.

Салех прыбыў на лячэньне ў Саўдаўскую Арабію пасьля раненьня, атрыманага ў пятніцу пры абстрэле ягонай рэзыдэнцыі паўстанцамі.

Прадстаўнікі кіруючай у Емэне партыі заяўляюць, што Салех вернецца ў краіну ў бліжэйшыя дні. Аднак назіральнікі лічаць, што апазыцыя, якая дамагаецца адстаўкі Салеха, можа перашкодзіць ягонаму вяртаньню ў Емэн.
XS
SM
MD
LG