Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку амэрыканскіх авіяўдараў ў Пакістане забітыя 16 баевікоў


Ад 14 да 16 баевікоў забітыя ў выніку авіяўдараў амэрыканскага беспілотніка на паўночным захадзе Пакістану.

Паводле пакістанскіх сілаў бясьпекі, два ракетныя ўдары былі нанесеныя ў горным раёне Паўднёвы Візірстан. Мяркуецца, што сярод забітых – некалькі замежных бдаевікоў.

У мінулую пятніцу ў выніку падобнага бамбаваньня быў забіты Ільяс Кашмі, якога лічылі адным з галоўных камандзіраў Аль-Каіды.

У нядзелю ў Пакістане больш як 20 чалавек былі ахвярамі выбухаў, як мяркуецца, арганізаваных ісламскімі экстрэмістамі ў якасьці помсты за забойства Кашміры.
XS
SM
MD
LG