Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў судзе Завадзкога раёна Менска адбудзецца разгляд адміністратыўнай справы актывіста “Руху наперад” Дзьмітрыя Няфёдава. Яго вiнавацяць у тым, што ён нiбыта лаяўся матам падчас ператрусу, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".

3 чэрвеня на кватэры актывіста Дзьмітрыя Няфёдава ў Менску супрацоўнікі міліцыі разам са сьледчым Хаменкам правялі ператрус. Перад гэтым актывіста дапыталі па справе падпалу менскага Дома правасудзьдзя. Увечары знаёмыя Дзьмітрыя даведаліся, што ён знаходзіцца ў КДБ, а потым перавезены ў РУУС Завадзкога раёну. Выходныя актывіст правёў у турме на вуліцы Акрэсьціна.
XS
SM
MD
LG