Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыватызацыя засталася ва ўмовах крэдыту Беларусі


Аляксей Кудрын

Аляксей Кудрын

Адной з умоваў прадстаўленьня крэдыту Беларусі з антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС зьяўляецца прыватызацыя дзяржмаёмасьці на агульную суму 7,5 мільярдаў даляраў, паведаміў міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.

"Па крэдыце Беларусі прымаецца шэраг мер, якія павінны стабілізаваць сытуацыю з аплатным балянсам. Адным з такіх фактараў зьяўляецца прыцягненьне інвэстыцый", - сказаў міністар, паведамляе Інтэрфакс.

Ён адзначыў, што так як асноўным фактарам прытоку капіталу зьяўляецца прыватызацыя, то "ва ўмовах крэдыту ёсьць і прыватызацыйныя ўмовы, зьвязаныя з тым, каб цягам трох гадоў прыватызаваць маёмасьць на суму 7,5 мільярдаў даляраў, па 2,5 мільярдаў даляраў цягам трох гадоў".

"Гэта ўмова, безумоўна, захоўваецца", - сказаў міністар.

Ён адзначыў, што "ніхто ня просіць праводзіць прыватызацыю па заніжаных коштах, па-за конкурсам, гэта павінна рабіцца па прызнаных у сьвеце працэдурах".

Пваводле Кудрына, такія меры "ў гэтай сытуацыі будуць мець пазытыўны, стабілізуючы характар для эканомікі ".

Міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец адзначыў, што сума прыватызацыі 7,5 мільярда даляраў зьяўляецца індыкатыўнай. Яна
неабходная беларускай эканоміцы для балянсаваньня аплатнага балянсу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG