Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зона вольнага гандлю ЭЗ-Украіна можа запрацаваць сёлета


Украіна ў выпадку пасьпяховага завяршэньня заплянаванага на ліпень раўнду перамоваў з ЭЗ зможа падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі і зоне вольнага гандлю сёлета ў верасьні.

Пра гэта паведамляе польскае інфармацыйнае агенцтва "ПАП", са спаслкай на неназванага супрацоўніка адной са слубаў ачольніцы замежнапалітычнага ведамства ЭЗ Кэтрын Эштан.

Прэсавы сакратар амбасады Ўкраіны ў Брусэлі Ірына Шкляр сказала польскаму агенцтву, што чарговы, 17 раўнд перамоваў, заплянаваны на 20 ліпеня, "можа стаць вырашальным" для іх тэхнічнага вырашэньня.
XS
SM
MD
LG