Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Партугаліі – зьмена ўлады


Урадоўцы, якія адыходзяць: прэм'ер-міністар Жазэ Сакратас і міністар фінансаў Фэрнанда Тэйхэйра
Урадоўцы, якія адыходзяць: прэм'ер-міністар Жазэ Сакратас і міністар фінансаў Фэрнанда Тэйхэйра
У Партугаліі Пэдру Пасуш Каэлью, лідэр сацыял-дэмакратаў, якія перамаглі на парлямэнцкіх выбарах, паабяцаў датрымлівацца ўмоваў пагадненьня з Эўразьвязам і Міжнародным валютным фондам.

Урад Жазэ Сакратаса, які сыходзіць у адстаўку, дамовіўся з Брусэлем і МВФ аб удзяленьні Лісабону крэдыту памерам 78 мільярдаў эўра – для пераадоленьня вострага эканамічнага крызісу.

Пасуш Каэлью, найбольш верагодны кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра Партугаліі, заявіў аб намеры правесьці радыкальныя эканамічныя рэформы.

Паводле папярэдніх вынікаў выбараў, сацыял-дэмакраты атрымаюць 105 з 230 месцаў у новым парлямэнце, кіроўныя дагэтуль сацыялісты – 73.
XS
SM
MD
LG